Футбольных фанаў просяць падтрымаць Беларусь на матчы з Люксембургам
Беларуская федэрацыя футбола апублікавала зварот на сваім сайце.
Гэты адборачны матч на Еўра-2012 адбудзецца 7 чэрвеня ў Мінску на стадыёне “Дынама”. Перамога над Люксембургам можа дапамагчы трапіць беларусам на еўрапейскае першынства.
Папярэдні прагноз надвор’я на вечар аўторка +23. Гэта азначае, што будзе лагоднае надвор’е пасля дзённай 30-градуснай спёкі.
Дарэчы, білеты на Люксембург таннейшыя, чым на Францыю, адзначае “Наша ніва”.