Футбольныя зборныя Беларусі і Літвы згулялі ўнічыю 1:1
Таварыскі матч прайшоў у чацвер на мінскім стадыёне "Дынама".
Лік адкрыў Рамунас Радавічус на 43-й хвіліне, калі каля сваёй штрафной пляцоўкі нечакана памыліўся Ягор Філіпенка. Толькі на 78-й хвіліне Станіслаў Драгун (на здымку) забіў прыгожы гол і зраўняў лік.
Наша зборная выступала ў наступным складзе: Жаўноў, Вераціла, Радзькоў (Мартыновіч, 75), Філіпенка, Бардачоў, Кульчы (капітан, Драгун, 46), Паўлаў (Сітко, 46), Стасевіч (Кісляк, 62), Брэсан, Балановіч (Няхайчык, 62), Мазалеўскі (Камароўскі, 46).
Адзначым, што перад матчам з 70-годдзем павіншавалі Эдуарда Малафеева, знакамітага трэнера, які прывёў мінскае "Дынама" да "золата" чэмпіянату СССР 1982 года, а ў 1990-я ачольваў нацыянальную зборную Беларусі.
На сённяшні матч прыпала і яшчэ адна значная падзея — 38-гадовы Аляксандр Кульчы згуляў свой 100 матч за зборную Беларусі.
Фота — daylife.com