Галерэя “Ў”: “Электрычнасць за мінулы месяц — 2 795 990”

Галерэя "Ў" святкуе сваё трохгоддзе выставай не ад мастакоў, а ад адміністрацыі. Было вырашана паказаць ваколгалерэйнай тусоўцы, а таксама ўсім цікаўным — як жа функцыянуе галерэя.


“Гэта дыялог з наведвальнікам. Калі людзі прыходзяць і абураюцца нечым, яны часцяком проста не разумеюць, як мы гэта робім і чаму так атрымліваецца, — тлумачыць канцэпцыю новай выставы арт-дырэктар Валянціна Кісялёва. — Агаленне нашага шкілету для кагосьці таксама можа быць вельмі карысным, ён пабачыць усе фішкі, і гэта магчыма справакуе яго на ўласную дзейнасць”.


На працягу чатырох тыдняў на сценах галерэі “Ў” будуць вісець рэальныя графікі, дыяграмы, справаздачы, дакументы, заявы, рахункі і іншыя адміністратыўныя “творчыя экспанаты”. Таксама наведвальнікам прапануецца 2 кнігі скаргаў і прапановаў — ананімная і афіцыйная. Галоўная мэта — зразумець, што было зроблена за 3 гады і куды трэба рушыць далей.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі