Галоўным трэнерам ХК "Дынама-Мінск" зацвердзілі Андрыеўскага
Ён выконваў гэтыя абавязкі ад 12 кастрычніка, пасля адстаўкі фінскага спецыяліста Кары Хейкіля.
Кандыдатуру Аляксандра Андрыеўскага зацвердзіў назіральны савет клуба. Перад новым галоўным трэнерам стаіць ранейшая задача: замацавацца ў "зоне плэй-оф" чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі.
Аляксандру Андрыеўскаму 44 гады. У мінулым — ён вядомы беларускі хакеіст. Трэніраваў ХК "Гомель", адкуль у 2009 годзе перайшоў на пасаду галоўнага трэнера мінскага "Дынама" (пасля адстаўкі канадца Глена Хэнлана), але надоўга не затрымаўся — каманда гуляла няўдала і задачу на сезон не выканала.