Галоўнага рэдактара “Народных навін Віцебска” выклікалі ў пракуратуру

Супрацоўніцу пракуратуры зацікавіла, якім чынам на “Віцебскім форуме 2.0” з’явіўся заклік да бестэрміновага страйку, размешчаны карыстальнікам форуму Сяргеем Рыжовым.

Спадар Рыжоў меў намер балаціравацца ў кандыдаты ў прэзідэнты краіны, але сыйшоў з дыстанцыі праз тое, што на яго паплечнікаў пачаўся моцны ціск. Так, прынамсі, ён сам патлумачыў сваё рашэнне. Пасля няўдалай спробы балаціравацца Сяргей Рыжоў працягвае палітычную дзейнасць.

Віцебскі форум створаны на базе інтэрнэт-газеты "Народныя навіны Віцебска" для таго, каб любы карыстальнік мог размясціць там для абмеркавання тэму, якая падаецца яму цікавай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі