Гасцям Еўрабачання сёння распавядуць пра беларускіх палітвязняў

Дазволеная акцыя адбудзецца перад уваходам на арэну з 17.00 да 20.00, паведамляе Хартыя-97.

Арганізатар акцыі, Міхась Шэндзік з Кобленцу, паведаміў "Свабодзе", што акцыя дазволеная паліцыяй.

"Нам дазволілі стаць там, дзе будуць праходзіць усе прадстаўнікі прэсы, усе нас будуць бачыць. Мы будзем трымаць плакаты "Свабоду палітвязням", тэма тэрарызму таксама будзе прысутнічаць. Канечне, з намі будуць нашыя бел-чырвона-белыя сцягі", - распавёў Шэндзік.


Нагадаем, правядзенне акцыі было запланавана яшчэ да таго, як стала вядома, што прадстаўніца Беларусі не будзе ўдзельнічаць у фінале конкурсу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі