Газета для зэкаў выйшла “ў шырокія народны масы”
Штотыднёвік “Трудовой путь” даступны цяпер падпісчыкам на волі.
Пра гэта паведамляе інфармацыя для наведнікаў арыштаваных следчага ізалятара № 7 Брэста.
Выхад газеты папраўчых устаноў на ўсё грамадства стаў магчымым дзякуючы яе ўключэнню ў падпісны каталог, тлумачыцца ў аб’яве. Адміністрацыя заклікае сваякоў і знаёмых сядзельцаў ізалятара падпісацца на газету, таму што яна “асвятляе шырокае кола пытанняў, звязаных з выкананнем пакарання, умовамі ўтрымання зняволеных, а таксама прававыя пытанні выканання пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі”.
Кошт месячнай падпіскі на газету — 5 тысяч 500 рублёў.