Ліга Еўропы: “Газіянтэпспор” — “Мінск” — 4:1
Беларуская каманда разбітая туркамі ўшчэнт і выбывае з далейшай барацьбы.
Матч прайшоў сёння ў турэцкім Газіянтэпе ў межах 2-га кваліфікацыйнага раунда Лігі Еўропы. Гэта быў матч у адказ, сустрэча ў Мінску скончылася нічыёй — 1:1.
"Мінск" сёння гуляў у складзе: Лясько, Варанкоў, Сачыўка, Сашчэка, Лашанкоў, Клімовіч, Зянько (Хачатуран, 70), Шчэгрыковіч, Рахманаў (Гігевіч, 88), Саро (Васілюк, 62).
Першы тайм скончыўся з лікам 0:1 на карысць гаспадароў поля. У другім тайме беларусы на 61-й хвіліне зраўнялі лік, гол забіў Зянько. Але потым туркі амаль адзін за адным накіравалі ў браму "Мінска" тры мяча (73,83,90).
Сёння салігорскі "Шахцёр" правёў гасцявы матч з латвійскім "Вентспілсам" і таксама пацярпеў паразу — 2:3.
У Лізе Еўропы з беларускіх клубаў застаецца толькі "Гомель". Ён будзе гуляць з турэцкім "Бураспорам" у трэцім кваліфікацыйным раундзе.