“Газпрам”: перамовы наконт продажу “Белтрансгазу” зноў зацягваюцца
Праблема ў тым, што беларускі бок працягвае звязваць падпісанне пагаднення аб набыцці 50% акцый “Белтрансгазу” з новым кантрактам на пастаўку газу.
Такі гандаль можа зацягнуць перамоўны працэс, лічыць кіраўнік “Газпрама” Аляксей Мілер. 4 ліпеня ў размове з беларускім віцэ-прэм’ерам Уладзімірам Сямашкам ён заявіў: звязванне продажу “Белтрансгаза” з новым газавым кантрактам “нічога не зменіць па сутнасці”. У тэлефоннай размове таксама вялося пра тое, што ўмовы кантракту на 2011 год не могуць быць змененыя, паведамляе РИА Новости.
Аляксей Мілер раней паведаміў, што “Газпром” гатовы заплаціць 2,5 мільярда долараў за астатнія 50% акцыяў “Белтрансгаза”.