Гендырэктар ФК "Партызан" не чуў пра перамовы з "Газпрамам"
Людас Румбуціс кажа, што навіны пра свой клуб збольшага даведваецца з інтэрнэту.
Нагадаем, днямі з'явілася інфармацыя, што мінскім футбольным клубам "Партызан" зацікавілася расійская кампанія "Газпрам". "Партызаны" апынуліся ў складанай фінансавай сітуацыі пасля таго, як іх уладальнік літоўскі бізнэсовец Антонаў вырашыў адмовіцца ад сваіх футбольных актываў.
У каментары сайту Goals.by гендырэктар клуба Людас Румбуціс паведаміў, што пошук інвестараў пакуль яшчэ працягваецца. Па яго словах, невядома, адкуль з'явілася інфармацыя пра "Газпрам". "Я сам быў у шоку", — кажа Румбуціс.