Гендырэктарам ХК "Дынама-Мінск" стаў 34-гадовы Максім Суботкін
Да гэтага ён быў дырэктарам бабруйскага хакейнага клуба "Шыннік".
Такое рашэнне было прынятае 25 красавіка на агульным сходзе акцыянераў хакейнага клуба.
На пасадзе гендырэктара "Дынама" Суботкін замяніў Аляксея Торбіна, які нядаўна сышоў у адстаўку. Суботкін скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію, Акадэмію кіравання пры прэзідэнце Беларусі па спецыяльнасці "дзяржаўнае і мясцовае кіраванне" і Палескі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці "банкаўская справа". Ён дэпутат Бабруйскага гарсавета, адзначае БЕЛТА.
Новы кіраўнік БФСТ "Дынама" генерал-лейтэнант Энвер Барыеў узначаліў назіральны савет ХК "Дынама-Мінск". У назіральны савет таксама ўвайшлі міністр спорту і турызму Беларусі Аляксандр Шамко, першы віцэ-прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Ігар Рачкоўскі, памочнік прэзідэнта Беларусі па пытаннях фізкультуры, спорту і развіцці турызму Максім Рыжанкоў, старшыня Федэрацыі хакея Беларусі Яўген Ворсін, гендырэктар "Мінск-Арэны" Мікалай Ананьеў.
Фота з сацыяльных сетак