Генералу Паўлу Казлоўскаму споўнілася 70 гадоў

Туды яго сям’ю вывезлі на прымусовыя працы з вёскі Ваўкоўня Пружанскага раёна. Павел Казлоўскі быў малодшым з пецярых дзяцей у сям’і. Вучыўся ў Ташкенцкім агульнавайсковым камандным вучылішчы, якое скончыў у 1965 годзе. Затым скончыў ваенныя акадэміі імя Фрунзе і Генштаба.

Служыў у Грузіі, Арменіі, Расіі. З 1978 года быў дарадцам камандзіра брыгады ў Анголе, а ў 1987 годзе вярнуўся на службу ў Беларусь. У 1992 годзе быў прызначаны міністрам абароны Беларусі. Пасля прыходу да ўлады Аляксандра Лукашэнкі выйшаў у адстаўку.

У 2001 годзе генерал Казлоўскі вылучаўся кандыдатам на выбарах прэзідэнта. Быў адным з пяцёркі дэмакратычных кандыдатаў, але не сабраў патрэбнай колькасці подпісаў. На апошніх прэзідэнцкіх выбарах быў даверанай асобай Андрэя Саннікава.

Павел Казлоўскі жанаты, мае траіх дзяцей.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі