Генкантракт на будаўніцтва АЭС не падпішуць да канца чэрвеня
Беларускі і расійскі бакі вырашылі адкласці падпісанне генеральнага кантракту на будаўніцтва Астравецкай АЭС.
Як адзначае interfax.by, прычынай называецца непадрыхтаванасць дакумента. Раней планавалася, што генкантракт падпішуць 18-19 чэрвеня.
Разам з тым паведамляецца, што цяпер на Астравецкай пляцоўцы, дзе з'явіцца АЭС, працягваюцца падрыхтоўчыя працы. Па звестках interfax.by, казаць пра пачатак будаўніцтва і капанне катлавана яшчэ зарана.
Фота — aif.by