Генпракуратура правярае звесткі пра суіцыд у Глыбоцкай калоніі
МУС абяцае пракаментаваць сітуацыю пазней.
Нагадаем, што 28 ліпеня з'явіліся звесткі, што ў папраўчай калоніі №13 у Глыбокім некалькі вязняў спрабавалі пакончыць з сабой. Яны, нібыта, не вытрымалі здзекаў з боку супрацоўнікаў калоніі, інфармуе БелаПАН.
Паведамлялася, што спярша вязні абвясцілі галадоўку. Але адміністрацыя моцна збіла галадоўшчыкаў і не аказала ім медычнай дапамогі. Пасля гэтага прынамсі двое асуджаных ускрылі сабе вены і жывот.