Генштаб агучыў версію авіякатастрофы пад Пружанамі
Трагедыя 29 лістапада магла быць звязаная з кепскім тэхнічным станам верталёта МІГ-24.
Пра гэта 7 снежня заявіў журналістам начальнік Генеральнага штаба ўзброеных сіл генерал-маёр Пётр Ціханоўскі. Ён адзначыў, што авіятэхніка ўжо “не самая свежая і не заўсёды задавальняе па сваіх якасных параметрах”. Таксама ён не выключыў “чалавечы фактар”, хоць і паведаміў, што экіпаж верталёта МІГ-24 налятаў сёлета 80 гадзінаў, а гэта дастаткова шмат, інфармуе БелаПАН.
Ціханоўскі таксама пацвердзіў, што пасля катастрофы пад Пружанамі ва ўзброеных сілах спыненыя ўсе авіяпалёты. У далейшым патрабаванні да лётнага складу і да авіяцыі будуць больш жорсткімі.