Гімны Еўра-2012 – відэа!

Чэмпіянат Еўропы па футболе распачынаецца ўжо неўзабаве 8 чэрвеня ў Варшаве. На цырымоніі адкрыцця выступіць вядомы венгерскі піяніст Адам Д’ёрдзь з эцюдам Шапэна для фартэпіяна.

Увогуле музыка цесна пераплятаецца з футболам. Так нямецкая спявачка Oceana (Oceana Mahlmann), якая ўдзельнічала у польскай версіі праграмы "Танцы з зоркамі", як вынік выканала афіцыйную песню будучага чэмпіянату "Endless Summer" (Бясконцае лета).

А ва Украіне абралі неафіцыйны гімн Еўра-2012. Песню "Вболівай!" напісаў хлопец з Жытоміра Дзмітрый Голуб. Ён перамог на ўсеўкраінскім конкурсе неафіцыйнага гімна Еўра-2012.

Тэкст песні праспявалі Ані Лорак, ТНМК, Mad Heads, Скрабін, Алег Скрыпка ды іншыя. Каб зняць 3-хвілінны ролік, перакрывалі вуліцы ў Кіеве і задзейнічалі штодня 120 чалавек масоўкі. Кліп абышоўся ў 100 тысяч долараў.

Песня "Koko Euro spoko" польскага гурта Jarzębina, падобнага на расійскіх Буранаўскіх бабуль, стала афіцыйным гімнам польскай футбольнай зборнай. Гурт будзе суправаджаць гульцоў і заўзятараў падчас Еўра-2012.

Напісала і свой гімн чэмпіянату ўкраінская спявачка Гайтана, якую прынялі ў сябры Еўра. Яна ж выступіла з песняй "Be my guest" на конкурсе "Еўрабачанне" у Баку.

На працягу ўсяго чэміпіянату ў фан-зоне ў цэнтры Кіева і Варшавы будзе гучаць жывая музыка. Выступяць украінскія і замежныя гурты і дыджэі. Кіеўская фан-зона будзе абсталяваная вялікім тэлеэкранам для трансляцыі футбольных матчаў. А музыка будзе галоўным генератарам добрага настрою.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі