Глеб: у матчы з "Баварыяй" нам спатрэбіцца ўдача

"Будзем выкладвацца максімальна, — цытуе словы Аляксандра Глеба "Прессбол". — Мы выдатна ведаем, наколькі моцная "Баварыя". Але тым не менш БАТЭ не павінен закрыцца ў сваёй штрафной і гуляць ад абароны. Мюнхенцам патрэбная перамога, бо гэта можа даць ім магчымасць заняць першае месца [ў групе, апярэдзіўшы іспанскую "Валенсію"]... Галоўнае, выкарыстаць моманты, якія ў нас будуць каля чужой брамы. Таксама нам спатрэбіцца і ўдача".

Нагадаем, апошні матч сезона 2012 года барысаўчане правядуць у Мюнхене на "Альянц-Арэне" 5 снежня, пачатак у 22.45 па беларускім часе. Як вядома, БАТЭ ўжо заняў трэцяе месца ў групе і будзе далей гуляць у 1/16 фінала Лігі Еўропы.

Футбалісты нямецкага клуба збіраюцца рэабілітавацца за паражэнне ў Мінску 2 кастрычніка ад барысаўчан з лікам 1:3.

Фота — uefa.com

На матчы з "Баварыяй" БАТЭ падтрымае тысяча заўзятараў

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі