Глебам цікавяцца клубы з Расіі, Кітая і ЗША
Паводле неафіцыйнай інфармацыі, пільную ўвагу на паўабаронцу барысаўскага БАТЭ звярнулі клубы "Аланія" і "Крылы Саветаў".
Назвы іншых клубаў, у тым ліку з ЗША і Кітая, нібыта, невядомыя.
Як паведамляе сайт goals.by, кантракт Аляксандра Глеба з БАТЭ заканчваецца ў канцы 2012 года. Кіраўнік клуба Анатоль Капскі хацеў бы, каб Глеб застаўся ў камандзе і прыкладзе для гэтага ўсе высілкі. Сам футбаліст кажа, што прыме рашэнне пасля 15 снежня.
Фота — fcbayern.telekom.de