Гледачы "Басовішча" яшчэ могуць атрымаць візу ў Польшчу
Праўда, за яе давядзецца заплаціць традыцыйныя 60 еўра.
Таксама неабходна падрыхтаваць 200 тысяч рублёў за паслугі турфірмы і даведку з месца працы пра сярэдні заробак за тры месяцы. Калі такой даведкі няма, давядзецца набыць трэвэл-чэкі на 200 еўра.
Атрымаць даведкі можна па тэлефоне (029) 708-95-18 (Аляксандр). Дакументы на афармленне візы прымаюцца толькі 7 ліпеня. Да самога фэсту застаўся роўна тыдзень.
Нагадаем, што фэст "Басовішча" пройдзе традыцыйна пад Беластокам 13-15 ліпеня. Асноўнымі хэдлайнерам сёлетняга фэсту стануць гурты Neuro Dubel і Znich.
Фота — generation.by