Глыбокае “азеляняюць” жалезнымі дрэвамі (фота)

Пры яго ўсталяванні прысутнічаў начальнік аддзелу ідэалогіі Міхаіл Чарапкоўскі, які асабіста кіраваў працамі па гэтакім “азеляненні”. Гэта была ідэя чыноўніка вось так упрыгожыць горад да свята беларускага пісьменства, якое адбудзецца ў наступным годзе.

Ходзяць чуткі, што пабываўшы ў Парыжы, глыбоцкі “вертыкальшчык” Алег Морхат пабачыў там падобны “цуд” і сфоткаў яго на мабільнік. Вярнуўшыся ў Глыбокае, ён загадаў прадпрыемствам “вырабляць і саджаць” такія дрэвы. І гэта першая ластаўка.

Выраблялі дрэва-цуд на мясцовым малочна-кансервавым камбінаце, а лісце выразалі ў глыбоцкай папраўчай калоніі. Для іх вырабу былі скупленыя рознакаляровыя вёдры і тазікі. Перад усталёўкай дрэва мясцовыя ўлады спрабавалі прымусіць мясцовую прадпрымальніцу, гаспадыню кавярні “Лаліта”, перасунуць сваю рэкламу на 15 метраў, каб яна не засціла шэдэўр. Але тая адмовілася гэта зрабіць.

Другі падобны клён вырабляе мясакамбінат. Варта адзначыць, што ў Глыбокім за апошні год шмат спілавалі жывых дрэваў, а зараз будуць ставіць штучныя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі