Глыбоцкія чыноўнікі прачытаюць на відэакамеру "Новую зямлю" Якуба Коласа
У акцыі паўдзельнічаюць 50 чалавек — ад старшыні райвыканкаму да дырэктара сельгаспрадпрыемства. Іх здымуць у кабінетах ці на прыродзе.
На працягу бліжэйшых трох месяцаў кожны з чыноўнікаў і дырэктароў прачытае свой урывак з паэмы. Пасля будзе змантаваны фільм, у якім "Новая зямля" прагучыць цалкам. Яго прэм'ера запланаваная на 2 верасня, калі ў Глыбокім будзе адзначацца Дзень беларускага пісьменства.
Як інфармуе сайт kraj.by, першым твор класіка будзе чытаць на відэакамеру старшыня Глыбоцкага райвыканкаму Алег Морхат.
Фота — bymedia.net