Голы мужчына выйшаў на дарогу ў цэнтры Масквы ў гадзіну пік (відэа)
Незвычайнае здарэнне адбылося ўдзень 6 сакавіка.
Аголены мужчына выйшаў на Садовае кальцо ў раёне гандлёвага цэнтра "Атрыум", перадае РІА "Новости". Па словах відавочцаў, якія знялі незвычайнае відовішча на камеры тэлефонаў, ён маліўся. Таксама відавочцы не выключаюць, што мужчына хацеў павіншаваць жанчын з блізкім святам — 8 сакавіка.
Нагадаем, што ў Мінску некалькі дзён таму аўтамабіль уначы збіў чалавека, які сядзеў на праезнай частцы ў позе лотаса.