"Гомель" перамагае, Стасевіч зноў забівае
Ігар Стасевіч набірае чарговыя галявыя балы. Ці пакліча яго пасля гэтага ў нацыянальную зборную Бернд Штанге?
Чатыры матчы чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе прайшлі ў суботу. У іх былі зафіксаваныя наступныя вынікі:
"Віцебск" — "Нёман" (Гродна) — 0:1, "Тарпеда-БелАЗ" (Жодзіна) — "Мінск" — 2:2, "Дынама" (Брэст) — "Гомель" — 1:2 (Стасевіч забіў гол і зрабіў галявую перадачу), "Дняпро" (Магілёў)— "Нафтан" (Наваполацк)— 1:2.
Нагадаем, учора адбыліся яшчэ два матчы: "Дынама" (Мінск) — БАТЭ (Барысаў)— 2:0, "Шахцёр" (Салігорск) — "Белшына" (Бабруйск)— 0:0.
Турнірная табліца выглядае наступным чынам:
БАТЭ — 34 ачкі
"Шахцёр" — 28
"Нафтан" — 24
"Гомель" — 22
"Тарпеда-БелАЗ" і "Нёман" — па 20
"Дынама" (Мінск) і "Мінск" — па 18
"Віцебск" і "Белшына" — па 17
"Дняпро" і "Дынама" (Брэст) — па 12
Матчы 16-га тура пройдуць 3 ліпеня.