"Гомель" разграміў на Фарэрах "Вікінгур" — 6:0
Беларускі клуб паспяхова згуляў у першым матчы 1-га кваліфікацыйнага раўнда футбольнай Лігі Еўропы.
Цікава, што першы тайм матчу на Фарэрскіх выспах скончыўся ўнічыю 0:0. Прычым, гаспадары маглі выйсці наперад, але не рэалізавалі пенальці. А ў другім тайме "Гомель" разграміў саперніка: 2 мячы забіў Вячаслаў Глеб, па адным — Варанкоў, Алексіевіч, Кашэўскі і Лявіцкі.
Матч у Гомелі пройдзе 12 ліпеня. Няма сумненняў, што беларускі клуб ужо вырашыў задачу выхаду ў 2-гі раўнд кваліфікацыі.