"Гомель" выйграў у "Вікінгура" з лікам 4:0 (фота)
Футбалісты "Гомеля" выйшлі ў другі кваліфікацыйны раўнд Лігі Еўропы УЕФА.
Галы забілі Дземідовіч (на 49-й і 56-й хвілінах), Кашэўскі (71), Цімашэнка (88).
Нагадаем, што першая сустрэча сапернікаў 3 ліпеня на Фарэрах таксама завяршылася перамогай "Гомеля" — 6:0. І ў тым матчы ўсе мячы былі забітыя ў другім тайме.