"Гомель" выйшаў на трэцяе месца ў чэмпіянаце Беларусі

"Гомель" выйграў на сваім полі ў гродзенскага "Нёмана" — 1:0, бабруйская "Белшына" і наваполацкі "Нафтан" згулялі ўнічыю 0:0, а жодзінскае "Тарпеда-БелАЗ" і брэсцкае "Дынама" — 1:1, "Віцебск" прайграў магілёўскаму "Дняпру" — 0:2.


Нагадаем, што 12 жніўня "Мінск" атрымаў перамогу над барысаўскім БАТЭ — 1:0. У панядзелак, 15 жніўня, пройдзе апошні матч тура — салігорскі "Шахцёр" будзе прымаць мінскае "Дынама".

У БАТЭ 47 ачкоў пасля 21 гульні, у "Шахцёра" — 39 пасля 20-ці матчаў, у "Гомеля" — 31 ачко (таксама пасля 20-ці).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі