“Гомель” згуляў з “Мінскам” унічыю — 2:2.
Яшчэ адзін сённяшні матч 18-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе таксама завяршыўся нічыёй: “Дынама” — “Нёман” — 1:1
Нагадаем, што астатнія матчы гэтага тура сярод каманд вышэйшай лігі прайшлі 7 ліпеня, у суботу. БАТЭ пазбег паразы ў гульні з “Шахцёрам” — 1:1. “Тарпеда-БелАЗ” перамог “Брэст” — 1:0, а “Нафтан” разграміў “Белшыну” — 3:0.
Верхнія тры радкі турнірнай табліцы чэмпіянату краіны займаюць БАТЭ (16 гульняў, 37 ачкоў), “Шахцёр” (17/34) і “Гомель” (15/31). Аўтсайдэр першынства — каманда “Брэст” (16/12).