Гомельшчына выяўляе датэрміновую актыўнасць

Намеснік Гомельскай абласной тэрытарыяльнай камісіі па выбарах прэзідэнта Аляксандр Усаў пакуль не назірае сур’ёзных скаргаў з боку выбаршчыкаў, піша БелаПАН.

Затое грамадскі актывіст Канстанцін Жукоўскі адзначае таксама іншую перадвыбарчую актыўнасць. Паводле яго словаў, гомельскія дворнікі абарвалі амаль усе абвесткі пра сустрэчу кандыдата на прэзідэнта Ўладзіміра Някляева з выбаршчыкамі, якая павінна прайсці ўвечары 15 снежня.

Злоўленыя за руку дворнікі спасылаліся на загад кіраўніцтва. Маўляў, за абвесткі ля пад’езду трэба спярша заплаціць у ЖЭУ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі