Гомельскага “рэвалюцыянера” Іллю Міронава пасадзілі на 10 сутак
Суд прызнаў яго вінаватым у парушэнні парадку правядзення масавага мерапрыемства.
Паседжанне суда прайшло ў закрытым рэжыме: дзяжурныя не пусцілі на працэс ні сваякоў, ні сяброў, ні журналістаў. Актывіст паспеў толькі паведаміць, што яго судзяць за падрыхтоўку да Народнага сходу, які плануецца правесці 12 лістапада.
Іллю Міронава затрымалі ўвечары 26 кастрычніка. Напярэдадні дадому да актывіста прыходзілі супрацоўнікі міліцыі і прасілі маці паўплываць на сына і не дапусціць яго ўдзелу ў пратэстных акцыях, паведамляе БелаПАН. Раней Міронаў удзельнічаў у гомельскіх "маўклівых акцыях".