Гомельская ДАІ будзе караць п’яных пешаходаў

Праца інспектараў будзе скіраваная на спыненне грубых парушэнняў правіл дарожнага руху з боку пешаходаў, у тым ліку тых, хто знаходзіцца ў стане алкагольнага ап’янення, а таксама на выкананне кіроўцамі вызначаных правіў праезду пешаходных пераходаў, інфармуе БелаПАН.

Спецаперацыю правядуць з мэтай прафілактыкі і зніжэння цяжкасці наступстваў дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам пешаходаў. У 2011 годзе ў Гомелі было здзейснена амаль 300 наездаў на людзей, што складае 40% ад агульнай колькасці аварый.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі