Гомельская міліцыя не падтрымала рух "СтопХам"
Актывісты, якія хочуць змагацца з няправільнай паркоўкай аўтамабіляў, не рашаюцца рабіць гэта без дазволу міліцыі.
Раней сталічная міліцыя не падтрымала ідэю наклейвання налепак на машыны, якія былі пакінутыя ў месцах, дзе паркоўка не дазволеная. А самі маладыя людзі не захацелі рызыкаваць, бо ім пагражаў штраф — да 5 мільёнаў рублёў за "наўмыснае знішчэнне ці пашкоджанне маёмасці". Тады з парушальнікамі сталі змагацца з дапамогай фотаздымкаў, якія выкладывалі ў інтэрнэт.
Як паведамляе сайт onliner.by, гомельскія актывісты вырашылі таксама паспрабаваць навесці парадак на вуліцах і ў дварах з дапамогай фотаздымкаў. Аднак, як высвятляецца, спадзяванні на аператыўнае рэагаванне праваахоўнікаў на дасланыя фота, аказаліся марнымі. Міліцыя прапанавала стары метад працы: тэлефанаваць у міліцыю, выклікаць нарад, дачакацца яго і выступіць у якасці сведкі.
А так дзейнічаюць актывісты "СтопХам" у Маскве: