Гомельскіх чыноўнікаў вучаць аказваць першую дапамогу

На працягу двух тыдняў работнікі адміністрацыі Савецкага раёна Гомеля вучыліся прыёмам сардэчна-лёгачнай рэанімацыі, правілам паводзін пры транспартыроўцы пацярпелых ды інш. Пасля навучання чыноўнікі здалі залік і атрымалі адмысловыя пасведчанні.

Сваю ініцыятыву Чырвоны Крыж патлумачыў тым, што адміністрацыя раёна — гэта месца, якое штодня наведваюць сотні людзей і любому з іх можа спатрэбіцца тэрміновая медыцынская дапамога, паведамляе газета "Савецкі раён".

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі