Гомельскім студэнтам раскажуць, адкуль у Беларусі эканамічны крызіс

Выкладчыкі асноўных каледжаў і ўніверсітэтаў Гомеля, якія з’яўляюцца куратарамі навучальных груп, павінны на куратарскай гадзіне растлумачыць студэнтам цяперашнюю эканамічную сітуацыю ў краіне, як яна ўзнікла і тое, што гэткі стан — часовы.

У матэрыялах у дапамогу інфармацыйна-прапагандысцкім групам  пазначана, што ўзнікненне цяперашніх эканамічных абставін звязана з некаторымі фактарамі, сярод якіх асноўнымі з’яўляюцца імпарт і спекуляцыя доларам і еўра на сусветных рынках. Ёсць у паперы і тлумачэнне таго, з якой нагоды ўводзіцца набыццё валюты па пашпарце.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі