Гомельскія дэсантнікі святкавалі нягледзячы на Дзень цвярозасці
Сёння ў горадзе забаранілі прадаваць алкаголь ва ўсіх крамах, але былыя вайскоўцы знайшлі выйсце, каб адзначыць сваё свята.
Гомельскія блакітныя берэты напачатку збіраліся ў летніх кавярнях, дзе забарона гэтая не дзейнічала, а пасля ішлі сустракацца да цэнтральнага гарадскога фантана. Там за імі наглядалі шэсць спецназаўцаў. Эксцэсаў не было.