Гомельскія хрысціяне просяць прыбраць “Бітву экстрасэнсаў”
Цяпер яны збіраюць подпісы пад зваротам да кіраўніцтва тэлеканала “Лад”, каб яно зняло з эфіру папулярную перадачу.
Да ініцыятывы далучыліся таксама гомельскія каталікі, якія з 17 ліпеня сабралі болей за 60 подпісаў. У інтэрв’ю БелаПАН ксёндз Славамір Ласкоўскі заявіў, што гэта не патрабаванне, а просьба. Святар упэўнены, што такія перадачы прыносяць шкоду чалавеку. Яны “разбураюць чалавечае сэрца” і могуць негатыўна паўплываць на псіхічна слабых людзей. З хрысціянскага пункту гледжання такімі рэчамі займацца нельга, кажа ксёндз.
Збор подпісаў будзе весціся да 31 ліпеня, а затым зварот перададуць у дырэкцыю “Лада”. Зрэшты, тэлеканал так ці іначай пакажа бліжэйшым часам апошнюю з набытых для эфіру перадач “Бітвы экстрасэнсаў”.