Гомельскія люкі едуць на Алімпійскія гульні
Прадукцыя завода “Цэнтраліт” з’явіцца на вуліцах алімпійскага Сочы ў 2014 годзе.
Дзевяноста камплектаў люкаў вытворчасці гомельскага ліцейнага завода адпраўленыя ў сталіцу дваццаць другіх зімовых Алімпійскіх гульняў, перадае гомельскае радыё. На чыгунных накрыўках, якія па форме нагадваюць медалі, адлітыя лагатып “Sochi.ru” і сімвал спаборніцтваў — пяць пераплеценых кольцаў. Адно з іх змяшчае і лагатып гомельскага прадпрыемства “Гомель. Цэнтраліт.by”.