Гомельскія мытнікі затрымалі царкоўную кантрабанду
Транзітам праз Беларусь, з Украіны ў Расію, кантрабандысты спрабавалі вывезці каля 95000 прадметаў царкоўнага культу на 293,5 мільёны рублёў (амаль $100000).
Як паведамляе сайт Гомельскай мытні, 4 лютага на трасе Брэст — Бранск на выездзе з Добруша быў прыкмечаны грузавы аўтамабіль, з паўпрычэпа якога ажыццяўлялася нейкая перагрузка ў мікрааўтобус. Увагу мытнікаў прыцягнула тое, што аўтамабілі размяшчаліся такім чынам, каб выключыць магчымасць бачання перагрузкі з боку дарогі.
У выніку праведзенага мытнага дагляду было ўсталявана, што ў мікрааўтобус перагружаліся кардонныя скрынкі, у якіх знаходзіліся абразы, лампадныя маслы і засцярогі.
Кіроўца аўтамабіля прызнаўся, што ва ўкраінскім горадзе Бровары па папярэдняй дамоўленасці са святаром ён загрузіў скрыні з царкоўнымі рэчамі без неабходных суправаджальных дакументаў. У Добрушы грузавік чакаў мікрааўтобус, на якім груз павінен быў быць дастаўлены ў Маскву для рэалізацыі праз царкоўныя ўстановы.
Кантрабандны тавар быў канфіскаваны, а па факце здарэння распачаты адміністрацыйны працэс.