Гомельскія панкі “Zilly Monk” прэзентуюць новы альбом

Гомельскі панк-рок гурт “Zilly Monk” выдаў новы альбом. Пласцінка атрымала назву “Together Forever” і выйшла літаральна праз год пасля дэбютнага альбома. Нягледзячы на тое, што першая афіцыйная прэзентацыя альбома гурта  пройдзе ў Гомелі 28 верасня, хлопцы ўжо прадставілі яго для бясплатнай запампоўкі (http://ifolder.ru/25937604) ў Сеціве.

Сам гурт вядзе гісторыю з 2007 года, але фактычна за свае апошнія два гады існавання паспеў выдаць адразу два альбомы. Калі першы, “Nuff Said!”, насіў некалькі азнаямленчы характар, то альбом “Together Forever” прадстаўляе ўжо паўнавартасную панк-рок пласцінку.

Альбом “Together Forever” увабраў у сябе лепшыя песні, напісаныя хлопцамі за апошні год. Як падзяліліся з Еўрарадыё фронтмэн гурта Дзіма Балалайкін і вакаліст Ягор Казачэнка, кожны ў іх новым альбоме знойдзе нешта сваё. Бо дыск слухаецца даволі лёгка, на адным дыханні. У песнях прысутнічаюць спакой, агрэсія, любоў, нянавісць і нават лірычнасць — усё сабрана ў адным ключы.

Фота Еўрарадыё і з архіваў гурта

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі