"Гомсельмаш" за апошнія 4 месяцы "нагандляваў" на $114 млн
Такі прыбытак даў экспарт сельскагаспадарчых машын, абсталявання і запасных частак "Гомсельмаша" цягам студзеня — красавіка бягучага года.
Як паведамляе гомельскае радыё, галоўным замежным гандлёвым партнёрам прадпрыемства з'яўляецца Расія. Таксама значная частка паставак у гэту краіну прыпадае на машынакамплекты камбайнаў для іх наступнай зборкі на мясцовых прадпрыемствах.