Горацкі райвыканкам шукае новую назву для плошчы Леніна
Варыянты чыноўнікі прапануюць накіроўваць у раённы аддзел ідэалогіі да 6 жніўня.
Нагадаем, што дзякуючы “Дажынкам”, якія мусяць адбыцца сёлета ў Горках, плошча Леніна цалкам мадэрнізуецца. Яна будзе зроблена ў форме нацыянальнага беларускага ўзору, паведамляе сайт horki.info.
Мясцовыя актывісты прапаноўваюць назваць плошчу ў гонар Максіма Гарэцкага. На іх думку плошча Гарэцкага і існуючая плошча Якубоўскага здолелі б стаць сімвалічным звяном паміж рознымі старонкамі айчыннай гісторыі.
Фота — gorkiv.by