Горацкія актывісты збіраюць подпісы за захаванне дома Максіма Гарэцкага

Будынак, у якім жыў класік беларускай літаратуры Максім Гарэцкі, плануюць знесці ў сувязі з тым, што дом прызнаны непрыдатным для жылля. Апроч таго, зямля пад домам трапляе ў праект добраўпарадкавання берагавой лініі возера, які будзе рэалізоўвацца да "Дажынак".

Грамадскія актывісты падрыхтавалі зварот да мясцовых уладаў, Міністэрства культуры і Магілёўскага аблвыканкама. Яны просяць захаваць гэты дом. Паводле іх, зруйнаванне будынка стане вялікай стратай для гісторыі. Аднак, калі будынак адстаяць не атрымаецца, арганізатары звароту просяць усталяваць на гэтым месцы помнік пісьменніку.

Нагадаем, што ў доме, які плануюць знесці, з 1926 па 1928 гады пражываў Максім Гарэцкі. Па незразумелых прычынах, дом не быў уключаны ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі