Грамадскі актывіст парушыў аўтарскія права раёнкі

Мясцовая газета “Свободное слово” падала пазоў на грамадскага актывіста Дзяніса Дашкевіча, стваральніка сайту навінаў vrogacheve.ru. Прэтэнзіі палягалі на тым, што сайт нібыта перадрукаваў інфармацыю з газеты. Артыкулы, на якія спасылалася раёнка, былі афіцыйнай зводкай міліцыі і лякарні. Там прыводзілася статыстыка: мінулай зімой шэсць жыхароў Рагачова атрымалі абмаражэнні.

Паводле меркаванняў самога Дзяніса Дашкевіча, падобныя зводкі не з’яўляюцца аб’ектам аўтарскага права. Аднак газета “Свободное слово” палічыла, што сайт навінаў такім чынам парушыў закон. Суд прыняў бок газета і прысудзіў грамадскаму актывісту 3 мільёны рублёў штрафу, перадае БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі