Грамадскія дзеячы Брэстчыны бароняць Зміцера Шурхая
Яны звярнуліся да сусветнай супольнасці ў справе асуджанага на 7 сутак арышту абласнога каардынатара Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі.
29 чэрвеня кіраўнікі і прадстаўнікі грамадскіх і палітычных сілаў Брэстчыны падпісалі зварот да прэзідэнтаў і ўрадаў краін ЕС, Нарвегіі, ЗША і Канады, а таксама да пастараў усіх евангельскіх цэркваў Хрысціян Веры Евангельскай.
У звароце, у прыватнасці, сказана, што Зміцер — высокамаральны, глыбока прыстойны ды інтэлігентны чалавек. Ён увогуле не ўжывае спіртныя напоі і не выражаецца нецэнзурнымі словамі. Тым не менш 28 чэрвеня яго затрымалі супрацоўнікі міліцыі. 29 чэрвеня Зміцера Шурхая асудзілі на 7 сутак за нецэнзурную лаянку.
У сувязі з гэтым аўтары звароту просяць узмацніць санкцыі ў дачыненні беларускага рэжыму.