Грамадскую актывістку затрымалі за напамін пра 27 ліпеня

Акцыя праходзіла на прыступках суда Першамайскага раёна. Актывістка з’явілася там з бел-чырвона-белым сцягам і прастаяла прыкладна паўгадзіны. Калі Багінская ўжо збіралася сыходзіць, да яе пад’ехаў мікрааўтобус і адбылося затрыманне, інфармуе БелаПАН. Куды адвезлі затрыманую, пакуль невядома.

Ніна Багінская сваёй акцыяй хацела не толькі нагадаць пра 27 ліпеня, якое раней было Днём незалежнасці ў Беларусі, але таксама выказаць пратэст супраць несправядлівых судовых рашэнняў ў дачыненні грамадскага актывіста Андрэя Моўчана. Яго судзілі менавіта ў Першамайскім судзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі