Гродзенскае тэлебачанне паказала прапагандысцкі сюжэт пра Пачобута

Відэашэраг паказалі ў вячэрнім выпуску навін вобласці за дзень да суда над Андрэем Пачобутам. У 2-хвілінным сюжэце Мікалай Мельячэнка кажа пра палітыку двайных стандартаў да Беларусі ды “істэрыю залежных СМІ” вакол дадзенай справы.

“Размешчаныя артыкулы [аўтарства Андрэя Пачобута] мелі выразна абразлівы і паклёпніцкі характар. Грамадзянін мэтанакіравана пісаў свае артыкулы ў Інтэрнэце, імкнучыся заваяваць сабе сумнеўную славу. Некалькі разоў яго папярэджвалі — яму хоць бы што… Істэрыя, узнятая вакол гэтай крымінальнай справы, некаторымі залежнымі СМІ — менавіта залежнымі — здзіўляе. Няўжо іх сапраўды так цікавіць дадзены факт альбо гэта зноў нагода ўзняць буру ў шклянцы. Чаму ж у суседняй Польшчы істэрык не закатваюць, калі абражаюць прэзідэнта сваёй краіны? Фактаў судовага пераследу па такіх справах хапае — тут дазваляюць дыктаваць свае ўмовы”, — гаворыцца ў сюжэце гродзенскай тэлерадыёкампаніі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі