Гродзенская бібліятэка атрымае сотні тысяч еўра ад ЕС
Там цягам 1,5 гадоў будуць рэалізоўваць праект, накіраваны на развіццё эканамічнага патэнцыялу рэгіёну праз павелічэнне доступу людзей да новых тэхналогій.
За сродкі Еўрапейскага саюза ў гродзенскай навуковай бібліятэцы і публічнай бібліятэцы у польскіх Сувалках будуць адкрытыя інтэрактыўныя цэнтры навукі і тэхналогіі. Пра гэта паведамляе bialystok.gazeta.pl
Бібліятэкі атрымаюць 1 мільён 300 тысяч еўра. Гэта 90% кошта праекта. Астатнія грошы выдаткуюць мясцовыя улады.
За гэтыя сродкі ў Сувалках, напрыклад, створаць цэнтр плошчай 170 квадратных метраў. На ім размесціцца 25 кампутараў з інфармацыяй пра мясцовы рынак працы і праграмамі, накіраванымі на адукацыю і паглыбленне супрацоўніцтва паміж бізнэсам і навукай.