Гродзенскім актывістам не вяртаюць канфіскаваныя кампутары

У Гродна дагэтуль не вернутыя кампутары, якія міліцыя забрала на кватэры грамадска-палітычнага актывіста Міколы Лемяноўскага. Нагадаем, што ператрус быў праведзены яшчэ 14 лютага. Гэта адбылося пасля таго, як уначы была затрымана дачка Лемяноўскага Вераніка разам з іншай моладзевай актывісткай Надзеяй Крапівінай па падазрэнні ў выкананні графіці палітычнага зместу.

Міліцыянты падчас вышуку ў Лемяноўскіх забралі два сістэмныя блокі і пару старых газет. Пры забіранні рэчаў сістэмныя блокі не апячатваліся, а міліцыянты не хацелі адразу даваць копію пратаколу вышуку. Толькі пасля настойлівага патрабавання Міколы Лемяноўскага ён атрымаў гэтую паперу на рукі. Пазней Вераніка Лемяноўская і Надзея Крапівіна былі засуджаныя да штрафу – па 700 тысяч беларускіх рублёў кожная. Штрафы даўно выплачаны, але кампутарная тэхніка дагэтуль не вернутая, паведамляе "Гарадзенская Вясна".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі