Гродзенскія інваліды атрымаюць па 10 кг харчоў

Такую акцыю арганізаваў цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ленінскага раёна гораду, піша “Гродзенская праўда”. Студэнты-валанцёры збіралі прадукты ў буйных крамах. На карысць інвалідаў набывалі збольшага грэчку, рыс, цукар, макароны, сокі. Сабраныя прадукты падзялілі на 250 набораў. Частку з іх атрымалі наведнікі аддзялення дзённага знаходжання і інваліды цэнтру карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. Дзесяць набораў атрымалі дзеці-сіроты. Астатнія раздадуць дзецям-інвалідам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі