Гродзенскія ўлады возьмуцца за дарогі і культуру
Аб гэтым сёння паведаміў старшыня Гродзенскага аблвыканкама Сямён Шапіра.
Ён праводзіў прамую лінію з жыхарамі рэгіёна. Падчас яе губернатару паступіла нямала званкоў з пытаннямі па рамонце дарог. Шапіра паабяцаў стварыць камісіі з ліку жыхароў, якія абследуюць вуліцы і жылыя аб'екты і складаюць абгрунтаваны спіс чарговасці іх рамонту.
Гэтыя спісы апублікуюць у друку, каб у грамадзян не было жадання зноў пытацца "калі" або прасіць у губернатара адрамантаваць іх дарогу раней, паведамляе БелТА.
Сямён Шапіра таксама паведаміў, што ў планах на 2012 год капітальна ўзяцца і за аб'екты культуры. Кінатэатр "Усход", тэатр лялек, філармонія, ДК тэкстыльшчыкаў, ГДК - гэта будынкі, якія ўжо рэканструююцца або рыхтуюцца да рамонтных прац..