Грошы Сашы Варламава шукаюць у Літве?

Як паведамляе interfax.by, гаворка ідзе пра кіраўніка беларускай дэлегацыі дызайнера Сашу Варламава. Нагадаем, што мадэльер ужо амаль год знаходзіцца за кратамі. Яго вінавацяць у злоўжыванні службовым становішчам і хабары.

Кіраўнік парламенцкага Камітэта па замежных справах Літвы Эмануэліс Зінгерыс кажа, што пасля гісторыі з Алесем Бяляцкім просьбы Беларусі аб прававой дапамозе выклікаюць вялікія сумневы. Парламентар адзначыў, што без дадатковых звестак пра крымінальную справу цяжка ацаніць запыт афіцыйнага Мінску.

Сваё абурэнне выказаў таксама рэктар Віленскай мастацкай акадэміі Аўдрус Клімас. Ён лічыць, што беларускі запыт "гучыць незвычайна і нагадвае даведкі савецкіх часоў".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі